Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле: Эўропа не заканчваецца на ўсходняй мяжы Польшчы


Радаслаў Сікорскі і Гідо Вэстэрвэле

Радаслаў Сікорскі і Гідо Вэстэрвэле

Нядаўні сумесны візыт у Менск кіраўнікоў МЗС Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслава Сікорскага адлюстроўвае агульнае жаданьне абедзьвюх краін разьвіваць свае стасункі з усходнім суседам – Беларусьсю. Пра гэта абодва заявілі ў размове зь нямецкім выданьнем Tagesspiegel.

Як адзначыў Гіда Вэстэрвэле, “Эўропа не заканчваецца на ўсходняй мяжы Польшчы”, а таму ёсьць жаданьне “прынесьці эўрапейскія прынцыпы свабоды, вяршынства закону і эканамічны росквіт ў суседнія краіны, на ўсход ад ЭЗ”.

На пытаньне журналіста нямецкага выданьня, у якім выпадку можна ацэньваць гэты візыт як посьпех, а ў якім – не, улічваючы тым больш, што Лукашэнка разьлічвае на перамогу і на гэтых, 4-х прэзыдэнцкіх выбарах, кіраўнікі МЗС ФРГ і Польшчы адказалі:

Вэстэрвэле: “Выбарная кампанія вельмі пільна адсочваецца міжнароднымі назіральнікамі АБСЭ. Мы ацэньваем прэзыдэнта Лукашэнку не паводле ягоных слоў, якія распаўсюджваюцца дзяржаўным тэлебачаньнем, а паводле ягоных спраў”.

Сікорскі: “Калі ён верыць, што ён зможа выйграць у свабодных выбарах, тады Лукашэнка мусіць гэта даказаць. У нас ўсё яшчэ маюцца абгрунтаваныя сумневы адносна свабодных выбараў і таксама свабодным доступе апазыцыі да СМІ. Толькі, калі прэзыдэнт Лукашэнка вырашыць гэта, толькі тады Беларусь можа быць уключанай у больш цесную супрацу з Эўропай”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG