Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане падчас выбухаў у мячэцях загінулі людзі


На паўночным захадзе Пакістану падчас выбуху сьмяротніка ў мячэці загінулі найменей 55 чалавек, каля 100 параненыя. Выбух адбыўся бліз Пешавару ў правінцыі Хайбэры-Пахтунхва падчас малітвы па пятніцах. Пазьней, таксама бліз Пешавау, але ў іншай мячэці, адбыўся яшчэ адзін выбух, загінулі найменей 2 чалавекі. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за гэтыя напады.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонар асудзіў выбухі ў мячэцях. Паводле ягоных слоў, гэтыя выбухі былі накіраваныя супраць простых вернікаў.
XS
SM
MD
LG