Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барак Абама пачынае тур па краінах Азіі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня пачынае тур па краінах Азіі, падчас якога ён наведае Індыю, Інданэзію, Паўднёвую Карэю і Японію.

Абама пачне свой візыт з наведваньня Мумбаі. Яго выступ у гэтым індыйскім горадзе будзе прысьвечаны пытаньням бясьпекі – у 2008 годзе ў выніку нападу ваеўнікоў тут загінулі больш за 160 чалавек. Чакаецца, што ў Індыі Абама таксама правядзе перамовы з мэтай выявіць больш спрыяльныя ўмовы для экспарту ЗША.

Пасьля Індыі Абама наведае Інданэзію, дзе ён правёў чатыры гады дзяцінства. Далей прэзыдэнт ЗША накіруецца ў Паўднёвую Карэю для ўдзелу ў саміце краін "Групы 20-ці". Падчас візыту ў Японію Абама прыме ўдзел у саміце арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.
XS
SM
MD
LG