Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: захады супраць імігрантаў


Улады Італіі ўзмацняюць захады супраць імігрантаў – грамадзянаў Эўразьвязу. Паводле ўказу, ухваленаму ўрадам Сыльвіё Бэрлюсконі, дэпартацыі падлягаюць тыя, хто пасьля 90 дзён знаходжаньня на тэрыторыі Італіі ня маюць ні дастатковага даходу, ні адрасу пражываньня. Акрамя таго, паліцыя цяпер можа высылаць з краіны прыезжых вулічных прастытутак. Гэтае рашэньне расцэньваецца перадусім як скіраванае супраць імігрантаў-цыганоў.

З пачатку году Францыя была рэзка скрытыкаваная з боку кіраўніцтва Эўразьвязу і праваабаронцаў за дэпартацыю тысяч румынскіх і баўгарскіх цыганоў.
XS
SM
MD
LG