Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы прайшлі судовыя працэсы, ініцыяваныя мясцовымі сябрамі партыі “Справядлівы сьвет”, якія не задаволены тым, што іх не ўключылі ў склад участковых выбарчых камісій.

Ад партыі «Справядлівы сьвет» у камісіі гарадзкіх участкаў было вылучана 11 прэтэндэнтаў, зь якіх уключылі толькі 6. І ў камісіі Аршанскага раёну вылучалася 7 прадстаўнікоў, а трапілі толькі 3.

Паводле сьведчаньняў партыйцаў, на паседжаньнях ў гар- і райвыканкаме не абмяркоўвалася і не выносілася на галасаваньне ні адна з прапанаваных кандыдатур, таму немагчыма зразумець, на якой падставе ім было адмоўлена.

На двух судовых працэсах – наконт прысутнасьці партыйцаў у камісіях гораду і раёну – дамагчыся зьменаў не ўдалося. У абодвух выпадках суд вырашыў, што камісіі сфармаваныя без парушэньняў.

Як паведаміў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Мікалай Селівашка, віцебскія партыйцы падалі падобныя заявы ў суды Першамайскага і Кастрычніцкага раёнаў. Судовыя працэсы мусяць адбыцца на наступным тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG