Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзія: 64 ахвяры вулькана


У Інданэзіі колькасьць ахвяраў новага вывяржэньня вулькану Мерапі на высьпе Ява вырасла да 64-х. Дзесяткі людзей атрымалі моцныя апёкі і траўмы дыхальных шляхоў пасьля таго, як воблака газа накрыла ў чацьвер позна ўвечары найбліжэйшыя населеныя пункты. Мерапі знаходзіцца ў адным з густанаселеных раёнаў выспы. Паведамляецца, што з зоны бяды эвакуаваныя 75 тысяч чалавек.

З мінулага тыдня, калі вулькан перайшоў у стадыю актыўнага вывяржэньня, загінулі болей як сто чалавек. Паводле дадзеных ратаўнікоў, у многіх вёсках працягваюцца пажары.
XS
SM
MD
LG