Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал-карупцыянэр сам прыйшоў да пракурора


Экс-начальнік міліцыі Гарадзенскай вобласьці Генадзь Хацько, які ўцёк з-пад сьледзтва ў Расею, вярнуўся ў Беларусь і сам прыйшоў у пракуратуру.

Пра гэты выпадак паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Гарадзенскай вобласьці.

Хацько таксама прызнаўся, што злоўжываў службовым становішчам пры будаўніцтве свайго дома і згодны кампэнсаваць нанесеную ім шкоду. У сувязі з гэтым мера стрыманьня яму зьмененая на падпіску аб нявыезьдзе.

Генадзь Хацько быў аб’яўлены ў вышук сёлета ў лютым. У дачыненьні да былога начальніка УУС была заведзеная крымінальная справа па частцы 3-й артыкула 424 “Злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі“ Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Генэрал-маёр міліцыі Генадзь Хацько быў вызвалены ад пасады начальніка Ўпраўленьня ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму і звольнены з міліцыі ў пачатку лістапада 2009 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG