Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражэла чыгунка


Belarus -- Railway Station, Train, passenger train, Vitebsk, August 2000

Belarus -- Railway Station, Train, passenger train, Vitebsk, August 2000

З 5 лістапада цана праезду чыгункаю па Беларусі вырасла на 20%. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Беларускай чыгункі.

Такое рашэньне прыняло Міністэрства эканомікі, увёўшы пастановай ад 24 верасьня № 137 новы прэйскурант на перавозку пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам па Беларусі.

Калі да 5 лістапада цана праезду без камісійных збораў у пляцкартным вагоне пасажырскага цягніка № 306 Вільня-Магілёў па маршруце Менск-Магілёў складала 13.140 рублёў, білет у цягніку № 616 Гародня-Гомель па маршруце Менск-Гомель — 16.080 рублёў, то пасьля падвышэньня цаны пасажыру за праезд неабходна заплаціць адпаведна 15.740 і 19.270 рублёў.

Прэсавая служба адзначыла, што апошні раз Мінэканомікі падвышала кошт праезду на названыя перавозкі амаль чатыры гады таму — 25 лістапада 2006 году, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG