Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ, СЬНЕГ...


...тэмпэратура да +7

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА


6 лістапада -- ІІІ Міжнародная навуковуая канферэнцыя «Гарадзенскі палімпсэст: дзяржаўныя і сацыяльныя структуры. XVI — XX стст.» -- Горадня, вул. Будзённага 48а, пакой 69. Пачатак 9:30

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА


7 дістапада – парлямэнцкія выбары ў Азэрбайджане

ЁСЬЦЬ НАГОДА


7 лістапада – усенароднае сьвята віна ў Армэніі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


6 лістапада 1884 – нарадзіўся Язэп Лёсік, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Быў асуджаны за “антысавецкую агітацыю” і памёр у турме.

6 лістапада 1887 – нарадзіўся Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г., прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (памёр у 1976).

6 лістапада 1893 год – памёр кампазытар Пётар Чайкоўскі

7 лістапада 1910 – нарадзіўся акадэмік Сьцяпан Скарапанаў, доктар сельскагаспадарчых навук.

7 лістапада 1913- -- нарадзіўся францускі пісьменьнік Альбэр Камю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

7 лістапада 1917 – бальшавіцкі пераварот у Расейскай Імпэрыі

7 лістапада 1932 – нарадзіўся паэт і перакладчык Аляксандар Дракахруст (памёр у 2008).

7 лістапада 1933 – у Менску адкрыўся Дом ураду.

6 лістапада 1980 – памёр Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

6 лістапада 2000 год – памерла акторка Стэфанія Станюта

МІНУС 365:


Анкета Свабоды: Рыгор Барадулін

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


“Вялікае пытаньне жыцьця – як жыць сярод людзей”

Альбэр Камю
XS
SM
MD
LG