Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Гаіці абрынуўся шторм Томас


На Гаіці абрынуўся моцны вецер і дождж, якія прадвяшчаюць трапічны шторм "Томас", паведамляе Euronews. Адзін чалавек патануў. Эпіцэнтар урагану знаходзіцца ў 400 кілямэтрах ад сталіцы выспы Порт-о-Прэнс.

Чакаецца, што неўзабаве шторм ударыць па намётавых гарадках, дзе жывуць людзі, што засталіся бяз даху над галавой пасьля сёлетняга катастрафічнага землятрусу. Улады асьцерагаюцца, што чарговае стыхійнае бедзтва можа прывесьці да ўзмацненьня эпідэміі халеры ў намётавых гарадках.
XS
SM
MD
LG