Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан хоча, каб паліва на вайсковую базу ЗША пастаўлялі расейцы


Урад Кіргізстану заклікае ўрад ЗША прыпыніць супрацоўніцтва з кампаніяй "Міна Корп", якая ажыцьцяўляла пастаўкі паліва ў цэнтар транзытных перавозак ЗША ў горадзе Манас, да завяршэньня расьсьледаваньня органамі пракуратуры Кіргізскай Рэспублікі", - гаворыцца ў абнародаванай сёньня заяве кіргіскага МЗС.

Афіцыйны Бішкек закідае кампаніі "Міна Корп", якая базуецца ў Лёндане, удзел у карупцыйных схемах у часе кіраваньня адміністрацыі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева. Афіцыйных доказаў гэтаму пакуль знойдзена не было.

Раней дзейная кіраўніца краіны Роза Атунбаева прапанавала стварыць сумеснае расейска-амэрыканскае прадпрыемства, якое б адказвала за пастаўкі на авіябазу ЗША ў Манасе.
XS
SM
MD
LG