Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: 35 загінулых у мячэці


Прынамсі 35 чалавек загінулі ў выніку выбуху ў мячэці на паўночным захадзе Пакістану, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Паводле сьведкаў, сьмяротнік падарваў сябе ўнутры храма падчас пятнічнай малітвы, калі там знаходзілася болей за сотню вернікаў. Будынак мячэці быў часткова абвалены, некаторыя людзі застаюцца пад заваламі.

Выбух здарыўся ў раёне Дара-Адам-Хель, дзе ісламісцкія групоўкі найбольш актыўныя.
XS
SM
MD
LG