Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

РФ: затрыманьні падазраваных шпіёнаў у Грузіі – правакацыя


МЗС Расеі назваў правакацыяй заявы Грузіі аб раскрыцьці шпіёнскай сеткі, што нібыта дзейнічала ў інтарэсах Масквы.

Расейскія СМІ раней апублікавалі выказваньні неназваных крыніцаў у сілавых структурах краіны, якія зьняпраўдзілі сувязі сваіх ведамстваў з абвінавачанымі.

Раней сёньня МУС Грузіі абнародаваў інфармацыю аб затрыманьні на тэрыторыі краіны 13-і асобаў падазраваных у перадачы сакрэтных вайсковых дадзеных расейскім спэцслужбам. Чацьвёра зь іх – грамадзяне Расеі.

Грузінскія тэлеканалы паказалі кадры, дзе абвінавачаныя даюць прызнальныя паказаньні.
XS
SM
MD
LG