Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўднёвы Дарфур: выкралі латвійскіх пілётаў


У сталіцы Паўднёвага Дарфуру горадзе Ніяла невядомыя выкралі трох грамадзян Латвіі. Усе трое зьяўляюцца членамі экіпажу верталёта і працуюць па кантракце з Харчовай праграмай ААН.

Выкраданьні супрацоўнікаў замежных гуманітарных і міратворчых місіяў пачасьціліся пасьля таго, як Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Судану Амара Хасана аль-Башыра. Яму закідаюць датычнасьць да ваенных злачынстваў у Дарфуры.
XS
SM
MD
LG