Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гішпанцы пратэстуюць супраць візыту папы


У Гішпаніі тысячы актывістаў сабраліся ў Барсэлёне на дэманстрацыю пратэсту, прымеркаваную да плянаванага візыту ў краіну папы рымскага Бэнэдыкта XVI.

Прадстаўнікі сэксуальных мяншыняў, атэісты і актывісты праваабарончага руху пратэстуюць супраць пазыцыі Ватыкану у пытаньнях абортаў, нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі і царкоўнага асуджэньня выкарыстаньня кантрацэптываў, у тым ліку прэзэрватываў, якія граюць важную ролю ў кампаніі супраць СНІД.

Гішпанія, якую пантыфік зьбіраецца наведаць гэтымі выходнымі, зьяўляецца адной з найбольш рэлігійных краінаў Эўропы.
XS
SM
MD
LG