Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя і Кітай ствараюць "стратэгічнае ядзернае партнэрства"


Францыя і Кітай абвясьцілі аб стварэньні "стратэгічнага партнэрства" ў галіне ядзерных тэхналёгіяў. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі па выніках сустрэчы са сваім кітайскім калегам. У прыватнасьці бакі дамовіліся супрацоўнічаць у будаўніцтве ядзерных рэактараў, здабычы ўрану і перапрацоўцы радыёактыўных адкідаў – для ўласнага ўжытку, а таксама для магчымага экспарту трэцім краінам.

Дамова была агучаная ў ходзе трохдзённага візыту старшыні КНР Ху Цзыньтао у Францыю, які распачаўся ў чацьвер. Па выніках першага дня сустрэч кампаніі дзьвюх краін падпісалі кантракты агульнай сумай 20 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG