Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абяцае дазволіць саюзы палякаў


Belarus – The Union of Poles in Belarus, 22Sep2008
Belarus – The Union of Poles in Belarus, 22Sep2008
"Магчыма, каб у Беларусі існавала некалькі зарэгістраваных арганізацыяў польскай меншасьці. Калі палякі ў Беларусі захочуць мець дзесяць арганізацый, то будуць іх мець дзесяць", — цытуе Аляксандра Лукашэнку "Gazeta Wyborcza".

Пра тое, што ў Беларусі могуць дзейнічаць некалькі аб'яднаньняў палякаў, кіраўнік Беларусі заявіў 4 лістапада ў інтэрвію польскім журналістам.

Аднак кіраўнік Беларусі перасьцярог недзяржаўны Саюз палякаў ад апазыцыйнай дзейнасьці, абвінаваціўшы яго экс-кіраўніка Анжаліку Борыс у расколе грамадзкага аб'яднаньня, перадае БелаПАН.

Раскол у СПБ адбыўся ў 2005 годзе. З таго часу ў краіне існуюць два СПБ — афіцыйны, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы. Афіцыйным СПБ кіруе Станіслаў Сямашка, нефармальным — Анжаліка Арэхва (раней яго ўзначальвала Анжаліка Борыс).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG