Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Страйк на Бі-бі-сі


У Вялікай Брытаніі 48-гадзінны страйк супрацоўнікаў вяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі прывёў да зрыву трансьляцыі некаторых радыё- і тэлеперадачаў.

Сёньняшні страйк праводзіцца на знак пратэсту супраць заплянаваных зьменаў у пэнсійным забесьпячэньні супрацоўнікаў. Кіраўніцтва карпарацыі плянуе паменшыць адлічэньні ў пэнсійны фонд супрацоўнікаў з 8% ад сумы заробку да 7%.

Паведамляецца, што ў акцыі бяруць удзел каля 4-х тысяч журналістаў і іншых супрацоўнікаў Бі-бі-сі.
XS
SM
MD
LG