Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці год запар грамадзкасьць Горадні адзначае альтэрнатыўныя дні гораду. У межах Дзён Губэрта 6 лістапада пройдзе ІІІ Міжнародная навуковая канфэрэнцыя "Гарадзенскі палімпсэст: дзяржаўныя і сацыяльныя структуры. XVI — XX ст."

Вядомыя навукоўцы зь Беларусі і Польшчы прадставяць вынікі сваіх дасьледаваньняў, прысьвечаных гарадзенскім судам, гарадзкому магістрату і зьездам шляхты часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Упершыню прагучаць рэфэраты пра зьняволеных гарадзенскіх турмаў, пра вучняў і настаўнікаў навучальных устаноў гораду, пра габрэйскіх дзяцей ХІХ ст., будзе прапанаваны сацыяльны партрэт гарадзенскага чыноўніка, ахарактарызаваная роля кінэматографу і фатаграфіі ў жыцьці гарадзенцаў…

У рамках канфэрэнцыі пройдзе паседжаньне "Помнікі Горадні: лёс і пэрспэктывы", на якім выступіць культуроляг Сяргей Харэўскі.
XS
SM
MD
LG