Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіп Гордан: “Выбары стануць магчымасьцю для Беларусі прадэманстраваць прагрэс”


Філіп Гордан
Філіп Гордан
Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан у інтэрвію нашаму радыё заявіў, што для паляпшэньня беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў афіцыйны Менск павінен зрабіць шэраг крокаў.

“Мы далі зразумець, што хацелі б мець лепшыя, больш канструктыўныя дачыненьні з уладамі Беларусі”, – адзначыў Гордан. Аднак, паводле намесьніка дзяржсакратара ЗША, амэрыканскія санкцыі ў адносінах да Беларусі могуць быць зьнятыя толькі ў выпадку прагрэсу ў пытаньнях дэмакратыі і датрыманьня правоў чалавека ў Беларусі:

“Блізкія прэзыдэнцкія выбары стануць магчымасьцю для Беларусі прадэманстраваць прагрэс. Таму мы будзем вельмі ўважліва сачыць за імі і будзем гатовыя дапамагчы ў працэсе з тым, каб беларускія ўлады скарысталіся гэтым”.
Мы будзем вельмі ўважліва сачыць за выбарамі ...


Філіп Гордан падкрэсьліў, што адпаведнасьць сьнежаньскіх выбараў міжнародным стандартам – перадумова адмены амэрыканскіх санкцыяў. Паводле Гордана, належнае правядзеньне афіцыйным Менскам выбараў можа адкрыць шлях і да аднаўленьня функцыянаваньня пасольства ЗША ў Беларусі ў поўным аб’ёме:

“Прычына, зь якой мы ня маем пасла ў Беларусі – гэта ня наш выбар, гэты іх выбар – у адказ на санкцыі, якія мы ўвялі, кіруючыся
Мы б хацелі ўбачыць нашага амбасадара там заўтра...
матывамі дэмакратыі і правоў чалавека. Мы б хацелі ўбачыць нашага амбасадара там заўтра. Мы ня думаем, што адсутнасьць амбасадара – гэта шлях, які дазваляе эфэктыўна кантактаваць з уладамі”.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адзначыў карэспандэнту "Свабоды", што беларускі бок "зацікаўлены ў разьвіцьці канструктыўных стасункаў з ЗША па ўсіх накірунках, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць. Але важным пытаньнем, якое перашкаджае ў гэтым накірунку застаюцца санкцыі адносна канцэрну "Белнафтахім".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG