Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пахаваюць Віктара Чарнамырдзіна


Сёньня ў Маскве адбудзецца пахаваньне былога расейскага прэм’ера Віктара Чарнамырдзіна, які памёр на 73-м годзе жыцьця. Адбудзецца грамадзянская паніхіда і адпяваньне ва Ўсьпенскі храме Новадзевічага манастыра. У цырымоніі разьвітаньня возьме ўдзел Дзьмітрый Мядзьведзеў. Віктар Чарнамырдзін будзе пахаваны на Новадзевічых могілках побач з магілай сваёй жонкі, якая памерла сёлета ў сакавіку.

Чарнамырдзін быў кіраўніком расейскага ўраду ў 1992-1998 гадах, у лістападзе 1996 г. на працягу сутак выконваў функцыі прэзыдэнта – калі Барысу Ельцыну рабілі апэрацыю.
XS
SM
MD
LG