Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама накіроўваецца ў Азію


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня накіроўваецца ў дзесяцідзённае турнэ па краінах Азіі. У праграме наведваньне Індыі, Інданэзіі, Паўдзённай Карэі і Японіі. Першым прыпынкам будзе індыйскі горад Мумбай, дзе два гады таму ісламісцкія тэрарысты забілі больш як 160 чалавек. Як мяркуецца, выступ Абамы тут будзе прысьвечаны пытаньням бясьпекі. Пасьля наведваньня Інданэзіі, дзе Абама жыў чатыры гады ў дзяцінстве, прэзыдэнт накіруецца ў Сэўл, а затым у Японію, дзе адбудзецца саміт Азіяцка-ціхаакеанскага супрацоўніцтва.

Адміністрацыя Белага дому назвала непраўдзівымі паведамленьні індыйскіх мэдыяў пра тое, што меры бясьпекі амэрыканскай дэлегацыі падчас гэтага турнэ будуць каштаваць 200 мільёнаў даляраў на дзень.
XS
SM
MD
LG