Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя-Кітай: кантракты на 20 млрд


Францускія і кітайскія кампаніі падпісалі кантракты агульнай сумай 20 мільярдаў даляраў. Цырымонія праходзіла ў Парыжы ў рамках візыту старшыні КНР Ху Цзыньтао ў Францыю.

Сярод іншага бакі дамовіліся аб пастаўках у Кітай урану, а таксама больш за сто самалётаў канцэрну Airbus.

Тым часам францускія праваабаронцы сабраліся на мітынг ля Эйфэлевай вежы з заклікам да прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі абмеркаваць у ходзе перамоваў са сваім кітайскім калегам сытуацыю з парушэньнем правоў чалавека ў Кітаі.

Два гады таму ў дачыненьнях паміж краінамі ўзьнікла напружанасьць. зьвязаная з заклікамі афіцыйнага Парыжу да кітайскіх уладаў зьмяніць палітыку Тыбеце.
XS
SM
MD
LG