Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКБ крытыкуе НАТО


Краіны-чальцы Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы заклікалі міжнародную кааліцыю ў Аўганістане спыніць "неэфэктыўную тактыку" НАТО выштурхоўваньня ваеўнікоў з зонаў канфлікту ў іншыя раёны. Амбасадар Расеі пры ААН Віталі Чуркін, выступаючы ад імя АДКБ перадаў Генэральнай Асамблеі ААН заклапочанасьць Расеі, Казахстану Ўзбэкістану і Таджыкістану ростам напружанасьці на на памежжы з Аўганістанам.

Акрамя згаданых краін членамі АДКБ зьяўляюцца Армэнія і Беларусь.
XS
SM
MD
LG