Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва адмаўляе канфлікт з Польшчай


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заклікала не надаваць увагі заявам міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага аб тым, што Літва расчаравала Польшчу. Літоўская лідэрка мяркуе, што сапраўднага напружаньня паміж дзьвюмя краінамі няма, а "скразьнякі" выкліканыя асобнымі палітыкамі і канцэрнам PKN Orlen.

Апошнім часам польскія палітыкі неаднаразова публічна абвінавачвалі афіцыйную Вільню ў тым, што Літва нібыта не выконвае сваіх абавязаньняў перад польскай нацыянальнай меншасьцю і польскай кампаніяй PKN Orlen, якая валодае літоўскім нафтаперапрацоўчым заводам у Мажэйкяі.
XS
SM
MD
LG