Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі мае намер працягваць шлях па ўваходжаньні Беларусі ў трыццатку вядучых краін сьвету па спрыяльнасьці ўмоў вядзеньня бізнэсу.

Пра гэта заявіў намесьнік дырэктара Нацыянальнага інвэстыцыйнага агенцтва Ігар Камалаў, камэнтуючы вынікі дасьледаваньня Міжнароднай фінансавай карпарацыі і Сусьветнага банку «Doing Business 2011», у якой Беларусь заняла 68-е месца.

Камалаў адзначыў, што за апошні год у краіне было ўхвалена шмат рашэньняў, накіраваных на лібэралізацыю падатковага заканадаўства:

«Уступіла ў сілу 10 нарматыўных актаў, адменена 22 плацяжы», — цытуе Камалава БелаПАН.

Тым не менш Беларусь займае апошняе 183-е месца па падаткаабкладаньні. Летась краіна таксама займала апошняе месца.

Камалаў абяцаў далейшую лібэралізацыю падатковага заканадаўства.
XS
SM
MD
LG