Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намаганьні Ўладзімера Някляева стаць дэлегатам Усебеларускага сходу, скончыліся нічым.

Спачатку за вылучэньне лідэра кампаніі "Гавары праўду" на Ўсебеларускі сход, які пройдзе 6-7 сьнежня, сабралі 27 тысяч подпісаў. Потым у адпаведнасьці з рэглямэнтам абраньня дэлегатаў быў праведзены сход жыхароў па месцы жыхарства палітыка, на якім Някляева абралі ўпаўнаважаным на раённы сход 4 лістапада.

Спадар Някляеў сёньня асабіста прыйшоў на сход упаўнаважаных Ленінскага раёну Менску, на якім фармальна абіраюць дэлегатаў Усебеларускага сходу. Аднак далей прыступак яго не пусьцілі.

Ля парога Някляева сустрэлі прадстаўнікі аргкамітэту сходу і патлумачылі, што той сход, на якім яго вылучылі, не меў кворуму, бо ў сьпісе з 302 грамадзян некаторыя прозьвішчы паўтараюцца, а таму, як было выяўлена, на сходзе было меней за 300 чалавек.

Някляеў спрабаваў перадаць удзельнікам раённага сходу свой зварот з заклікам улічыць думку 27 тысяч грамадзян, якія паставілі подпісы за ягонае вылучэньне, і некалькі скрыняў з самімі подпісамі. Але іх таксама адмовіліся прымаць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG