Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод самых магутных сьвету ўсяго пяць жанчын


Часопіс Forbes склаў сьпіс самых магутных людзей сьвету. Гэта 68 дзяржаўных дзеячаў, фінансістаў, філянтропаў, бізнэсоўцаў і нават злачынцаў.

Часопіс Forbes вымярае магутнасьць па чатырох крытэрыях: уплыў на вялікую колькасьць людзей, наяўнасьць вялікіх фінансавых рэсурсаў, магутных у некалькіх сфэрах адначасова і актыўнае карыстаньне з свае ўлады.

Сьпіс узначаліў старшыня КНР Ху Цзіньтао. Ён адціснуў на другое месца леташняга лідэра прэзыдэнта ЗША Барака Абаму. На трэцім месцы апынуўся кароль Савудаўскай Арабіі Абдала ібн Абдэль Азіз Аль Сауд. Расейскі прэм'ер Уладзімер Пуцін, які летась быў трэцім, зараз заняў 4-е месца. Кіраўнік рымска-каталіцкай царквы Папа Бэнэдыкт XVI заняў пятае месца.

У сьпісе прысутнічаюць толькі пяць жанчынаў: канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль (6), прэзыдэнт індыйскага Нацыянальнага кангрэсу Соня Гандзі (9), прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф (16), дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан (20), амэрыканская вядоўца тэлешоў Опра Ўінфры (64).

Фотагалерэю можна паглядзець ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG