Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нямеччыне жанчына стала рабінам


У Нямеччыне ўпершыню пасьля Другой усясьветнай вайны прынятае рашэньне пасьвяціць у рабіны жанчыну – 31-гадовую Аліну Трайгер, якая нарадзілася ва Ўкраіне.

Трайгер, якая жыве ў Нямеччыне з 2002 году, будзе працаваць у габрэйскіх грамадах зямлі Ніжняя Саксонія. Да яе адзінай жанчынай-рабінам была Рэгіна Ёнас, забітая нацыстамі ў Асьвенціме ў 1944 годзе.
XS
SM
MD
LG