Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі палітычных партыяў атрымалі ва ўчастковых камісіях, якія будуць працаваць на выбарах прэзыдэнта краіны 19 сьнежня 2010 году, 1769 месцаў.

Прадстаўніцтва партыяў:
  • КПБ — 545
  • Беларуская партыя працы і справядлівасьці — 428
  • Беларуская сацыяльна-спартовая партыя — 406
  • Беларуская аграрная партыя — 144
  • Беларуская партыя левых "Справядлівы сьвет" — 78
  • АГП — 54
  • Рэспубліканская партыя — 63
  • Партыя БНФ — 36
  • БСДП (Грамада) — 10
  • БСДГ — 5

На долю праўладных партыяў прыпадае 1586 мандатаў, апазыцыйных — 183.

Апазыцыйныя партыі вылучылі ў якасьці кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі 1073 прадстаўнікі.

Калі ўлічыць, што ўсяго ў камісіях 70 815 чалавек, то атрымліваецца, што прадстаўніцтва апазыцыі — усяго 0,25%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG