Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жодзіне пераправераць Цярэшчанку, Някляева, Статкевіча і Кастусёва


Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія падвяла вынікі першага этапу праверкі подпісаў, сабраных за кандыдатаў у прэзыдэнты краіны. Як паведаміў сябра камісіі Аляксандар Ваўчанін, чальцы камісіі прызналі праўдзівымі сьпісы, пададзеныя ініцыятыўнымі групамі Андрэя Саньнікава, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Алеся Міхалевіча і Аляксандра Лукашэнкі.

Што тычыцца падпісных лістоў у падтрымку Уладзімера Някляева, Рыгора Кастусёва, Міколы Статкевіча і Віктара Цярэшчанкі, то яны адпраўленыя на дадатковую праверку.

Як паведаміў Аляксандар Ваўчанін, выяўленыя парушэньні тычацца няправільна пададзеных пашпартных зьвестак падпісантаў, адмова некаторых зь іх пацьвердзіць свой подпіс.

Канчатковае рашэньне ў справе праверкі подпісаў будзе прынята на пасяджаньні камісіі ў нядзелю, 7 лістапада.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG