Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Сэрбіі прыбыў у Харватыю


Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч прыбыў сёньня ў Харватыю. Тадзіч ускладзе вянкі да мэмарыялу ў Аўчары, недалёка ад гораду Вукавару на ўсходзе Харватыі. Там 19 гадоў таму ў мясцовым шпіталі былі забітыя 260 чалавек. Сэрбскі прэзыдэнт таксама зьбіраецца наведаць вёску, дзе каля 20 сэрбаў былі забітыя харвацкімі сіламі. У часе візыту Тадзіча будзе суправаджаць прэзыдэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч.

Сэрбія і Харватыя імкнуцца да замірэньня і ўсталяваньня добрасуседзкіх адносінаў. Абедзьве краіны зьбіраюцца далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG