Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Эўрапейская кааліцыя" — за сустрэчу на Кастрычніцкай плошчы


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Каардынацыйны камітэт "Эўрапейскай кааліцыі" падтрымаў ідэю дэмакратычных сіл краіны аб правядзеньні 24 лістапада акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску.

У гэты дзень плянуецца сустрэча зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі з выбарцамі. "Эўрапейская кааліцыя" заклікае жыхароў краіны актыўна далучыцца да гэтага мерапрыемства. Адпаведнае рашэньне прынятае сёньня, паведаміў "Свабодзе" адзін зь лідэраў "Эўрапейскай кааліцыі" Мікола Статкевіч.

Ён таксама паведаміў, што ўдзельнікі паседжаньня каардынацыйнага камітэту выказалі спачуваньне блізкім і родным тых, хто загінуў у Пінску, і прапанавалі ўладзе абвясьціць нацыянальную жалобу.
XS
SM
MD
LG