Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і Мэксыку злучаў наркатунэль


На мяжы ЗША і Мэксыкі выяўлены тунэль, які выкарыстоўваўся для кантрабанды наркотыкаў. Паволе паведамленьня амэрыканскіх і мэксыканскіх уладаў, тунэль, даўжыня якога болей як палова кілямэтра, злучаў паўднёвую Каліфорнію з горадам Тыхуана на паўночным захадзе Мэксыкі.

Агенты аддзелу для барацьбы з наркотыкамі канфіскавалі болей як 20 тонаў марыхуаны. Паведамляецца, што тунэль быў пракладзены паміж складамі наркотыкаў з абодвух бакоў мяжы.
XS
SM
MD
LG