Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: антыамэрыканскі мітынг


У Іране адзначаюць 31-ю гадавіну захопу амбасады ЗША ў Тэгеране студэнтамі-ісламістамі. Тысячы іранцаў узялі ўдзел сёньня раніцай у мітынгу ля амэрыканскай амбасады ў Тэгеране. Натоўп выкрыкваў антыамэрыканскія лёзунгі.

Напад на амбасаду ЗША адбыўся ў 1979 годзе, праз некалькі месяцаў пасьля таго, як быў зрынуты праамэрыканскі манарх. Студэнты захапілі 52 супрацоўнікаў дыпляматычнай установы і ўтрымлівалі іх 444 дні, патрабуючы выдачы шаха, які ўцёк за мяжу. Ад таго часу паміж Вашынгтонам і Тэгеранам няма дыпляматычных стасункаў.
XS
SM
MD
LG