Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцкія пасылкі з выбухоўкай - справа мясцовых


Адпраўнікі выбуховых пасылак з Грэцыі не маюць ніякіх дачыненьняў да нейкай міжнароднай тэрарыстычнай групы. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў краіны Дзімітрыс Друцас. Паводле яго слоў, адразу пасьля выяўленьня першых пасылак МЗС папярэдзіў замежныя дыпляматычныя місіі, у выніку чаго ўдалося прадухіліць пагрозу. Былі выяўленыя і іншыя небясьпечныя пасылкі, якія былі пад кантролем спэцыялістаў узарваныя. Цалкам у Грэцыі ў панядзелак і аўторак выявілі 13 небясьпечных пасылак, некаторыя зь іх былі накіраваныя Ангеле Мэркель, Сільвіё Бэрлюсконі , Нікаля Сарказі.
XS
SM
MD
LG