Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі мэтро злучыла два гарады


У Кітаі запусьцілі новую лінію мэтро, якая зьвязвае два гарады – Гуанджоў і Фашань. Даўжыня падземнай чыгункі –21 кілямэтар. З пускам мэтро час на дарогу паміж гарадамі скараціўся з 90 мінут да 30. Адкрыцьцё мэтро прымеркавана да старту праз тыдзень Азіяцкіх гульняў-2010. Асноўныя мерапрыемствы іх адбудуцца ў Гуанджоў, некаторыя спаборніцтвы ў гарадах Фашань, Дунгуань і Шаньвэй.
XS
SM
MD
LG