Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ лічыць амэрыканскія выбары справядлівымі


Назіральнікі АБСЭ ацанілі прамежкавыя выбары ў Кангрэс ЗША, якія адбылося 2 лістапада, як чэсныя і справядлівыя, адзначыўшы, што іх вынікі будуць адлюстроўваць сапраўдную волю выбарцаў. Кіраўнік дэлегацыі АБСЭ Жааў Суарэш, аднак, адзначыў шэраг праблем перадвыбарчай кампаніі, назваўшы яе ў некаторых выпадках занадта жорсткай і бруднай. Акрамя таго, на думку назіральнікаў, не зусім празрыстыя крыніцы фінансавай падтрымкі кандыдатаў.

Па выніках выбараў рэспубліканцы атрымалі кантроль над Палатай прадстаўнікоў Кангрэсу і ўмацавалі свае пазыцыі ў Сэнаце. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што спадзяецца на канструктыўнае супрацоўніцтва з рэспубліканскай большасьцю ў Палаце прадстаўнікоў.
XS
SM
MD
LG