Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрвію трэцяй праграме Польскага радыё па вяртаньні зь Менску прызнаў, што «прэзыдэнт Лукашэнка — нялёгкі партнэр для перамоваў, але Беларусь — гэта сусед Польшчы, дзе пражывае дзесяць мільёнаў эўрапейцаў, у тым ліку польская меншасьць. Трэба гаварыць зь ім, і часам казаць яму жорсткія і цяжкія рэчы».

Сікорскі пацьвердзіў, што Беларусь можа далучыцца да эканамічных і фінансавых праграм Эўразьвязу на суму каля 3 мільярдаў эўра, калі правядзе вольныя выбары. Дзякуючы аналягічнаму закліку на адрас Малдовы, тая пачала рухацца ў кірунку дэмакратыі і ў бліжэйшыя гады атрымае пакет эканамічнай дапамогі коштам каля 2 мільярдаў эўра.

Сікорскі сказаў, што ўмовай для таго, каб Менск скарыстаўся перавагамі эканамічнага супрацоўніцтва з Эўрапейскім зьвязам, ёсьць дэмакратызацыя жыцьця. Ён прызнаў пры гэтым , што супернікі Лукашэнкі ў маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах ня маюць роўнага доступу да СМІ і апазыцыя не дастаткова прадстаўлена ў выбарчых камісіях.

Заяву Сікорскага пра 3 мільярды эўра сёньня пракамэнтаваў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Макей:

«Мільярды дзеля мільярдаў, інвэстыцыі дзеля інвэстыцый нам непатрэбныя. Калі грошы будуць абстаўляць палітычнымі ўмовамі, то яны нам непатрэбныя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG