Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генэральны сакратар НАТО сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі


Расея абяцае рабіць як мага больш, каб дапамагчы НАТО ў Аўганістане, але не бярэ на сябе ніякіх канкрэтных абавязацельстваў. Пасьля перамоваў з генэральным сакратаром НАТО Андэрсам Фогам Расмусэнам у Маскве міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што пашырэньне супрацоўніцтва адпавядае агульным жыцьцёва важным інтарэсам краінаў НАТО і Расеі.

Таксама Расмусэн сустрэўся з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым, які адзначыў, што стасункі паміж Расеяй і НАТО сталі больш плённымі і інтэнсіўнымі.

Перамовы адбыліся напярэдадні саміту лідэраў краінаў НАТО 20 лістапада ў Лісабоне, у якім зьбіраецца ўзяць удзел і расейскі прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG