Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: рэспубліканцы перагледзяць шэраг ініцыятываў прэзыдэнта Абамы


У ЗША на прамежкавых выбарах у Кангрэс, паводле апошніх дадзеных, Рэспубліканская партыя забрала ў Дэмакратычнай як найменей 60 месцаў у Палаце прадстаўнікоў і цяпер мае ў ёй большасьць. Вынікі паказваюць, што рэспубліканцы забіраюць у дэмакратаў і прынамсі шэсьць месцаў у Сэнаце, але, чакаецца, што тут дэмакраты захаваюць свой кантроль.

Прэзыдэнт ЗША, дэмакрат Барак Абама заявіў пра сваю гатовасьць канструктыўна супрацоўнічаць з Рэспубліканскай партыяй. Чакаецца, што новым сьпікерам Палаты прадстаўнікоў стане рэспубліканец Джон Бэйнэр. Рэспубліканцы ўжо заявілі, што перагледзяць шэраг буйных палітычных ініцыятываў прэзыдэнта Абамы.
XS
SM
MD
LG