Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат Італіі патрабуе вызваліць Аўтуховіча і Асіпенку


Італьянскі сэнат прыняў рэзалюцыю па Беларусі, прадстаўленую сэнатарамі негвалтоўнай Радыкальнай партыі Італіі.

Як падае сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”, пэтыцыя, зацьверджаная італьянскім Сэнатам, абавязвае ўрад Італіі хадайнічаць, каб Рада Эўропы папрасіла ўрад Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, вызваліць палітычных вязьняў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенку і арганізаваць свабодныя і справядлівыя выбары 19 сьнежня, калі беларускі народ будзе абіраць свайго прэзыдэнта.

Акрамя таго, зацьверджаны дакумэнт просіць урад “падтрымліваць і фінансаваць Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт”, навуковую установу ў выгнаньні ў Вільні, якая была ліквідаваная ўладамі Беларусі ў 2004 годзе.
XS
SM
MD
LG