Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Ізраілю выступае за перамовы без пасярэднікаў


Як заявіў кіраўнік МЗС Ізраілю Авігдор Лібэрман, ізраільцы і палестынцы хутчэй дамовяцца паміж сабой без пасярэднікаў, міжнароднаму "квартэту" (Расея, ЗША, Эўразьвяз і ААН) лепш сысьці.

Лібэрман заклікаў "квартэт" пакінуць рэгіён і ня ўмешвацца ў дачыненьні паміж ізраільцамі і палестынцамі.

"Калі б усе, мякка кажучы, адсюль прыбраліся, уключна з ЗША, Расеяй, Эўропай і ААН, мы б дамовіліся значна хутчэй", адзначыў Лібэрман.
XS
SM
MD
LG