Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Датэрміновыя выбары ў Косаве маюць адбыцца ў сьнежні


Часова выконваючы абавязкі кіраўніка Косава Якуп Красьнічы заявіў, што датэрміновыя выбары ў рэспубліцы адбудуцца 12 сьнежня. Раней парлямэнт Косава большасьцю галасоў выказаў недавер ураду рэспублікі. Цяпер, паводле Канстытуцыі, на працягу 45 дзён павінны адбыцца пазачарговыя выбары.

Галасаваньне адбылося пасьля рашэньня Дэмакратычнай лігі Косава – галоўнага партнэра па кааліцыі прэм'ер-міністра Хашыма Тачы – пакінуць урад.

У верасьні былы прэзыдэнт Косава Фатмір Сэйду, які ўзначальвае Дэмакратычную лігу, падаў у адстаўку ў сувязі з тым, што суд прыняў рашэньне адносна немагчымасьці спалучаць пасаду лідэра партыі і кіраўніка дзяржавы.
XS
SM
MD
LG