Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Някляеў пералічыў ахвярам трагедыі ў Пінску 3 мільёны


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Пералічаныя грошы — ганарар за кнігу "Окно". "Окно" — гэта зборнік расейскіх перакладаў паэзіі Ўладзімера Някляева.

"Гэта кропля ў моры, але ўсё ж: я пералічваю на разьліковы рахунак частку свайго ганарару за апошні зборнік вершаў. Я заклікаю ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы па меры магчымасьці пацярпелым у Пінску. Можа быць, наша грамадзянская салідарнасьць стане прыкладам для тых, хто не палічыў патрэбным абвяшчаць нацыянальную жалобу?" — заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў.

Выбух у цэху ДВП канцэрну "Пінскдрэў" адбыўся 25 кастрычніка.

Загінулі 14 чалавек. Шасьцёра ў цяжкім стане застаюцца ў шпіталях Берасьця і Менску.

Нацыянальная жалоба не абвешчана.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG