Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі разглядае афіцыйную прапанову Расеі замяніць ад 2011 году экспартнае мыта на нафту, якая экспартуецца ў РБ, мытам на нафтапрадукты.

"Афіцыйная прапанова расейскага боку (…) паступіла. Пакуль абмеркаваньне прапановы вядзецца на экспэртным узроўні", — паведаміла крыніца Інтэрфаксу ва ўрадзе Беларусі.

Чыноўнік даў зразумець, што збольшага беларускі бок станоўча ацэньвае гэтую прапанову.

Беларусь купляе нафтапрадукты ў Расеі з выплатай 100% мыта.

Ад 1 кастрычніка стаўка экспартнага мыта на сьветлыя нафтапрадукты складае 191,8 даляра за тону, на цёмныя — 103,3 даляра.

Паводле дадзеных Белстату, за студзень-жнівень сярэдні кошт адной тоны нафтапрадуктаў, якія закупляюцца ў Расеі, павялічыўся на 78,6% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

Ад 1 студзеня 2010 году Расея ўвяла мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну, якія пастаўляюцца ў Беларусь.

Паводле падлікаў беларускіх эканамістаў, пры новай формуле паставак страты беларускага бюджэту перавышаюць 2 мільярды даляраў.
XS
SM
MD
LG