Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратычная партыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы страціла кантроль над Палатай прадстаўнікоў па выніках прамежкавых выбараў у кангрэс ЗША, але захавала большасьць у сэнаце.

Новы расклад сілаў у ніжняй палаце кангрэсу можа прывесьці да дадатковых цяжкасьцяў для Барака Абамы пры правядзеньні яго заканадаўчых ініцыятываў.

У ЗША цалкам абіралася ніжняя палата кангрэсу і 37 са 100 сэнатараў. Акрамя таго, амэрыканцы абіралі губэрнатараў у 37 з 50 штатаў краіны.

У сэнаце рэспубліканцам не ўдалося адабраць большасьць у Дэмакратычнай партыі.

Падчас перадвыбарнай кампаніі рэспубліканцы засяродзілі сваю ўвагу на эканамічных праліках цяперашняй адміністрацыі, абвінаваціўшы партыю Абамы ў "разбазарваньні бюджэту".

Зьніжэньне папулярнасьці дэмакратаў палітолягі зьвязваюць з завышанымі чаканьнямі з нагоды хуткага выхаду з крызысу і вырашэньня сацыяльных праблем, а таксама з тым, што Абама ня здолеў у поўнай меры рэалізаваць сваю перадвыбарчую праграму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG