Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваеўнікі паабяцалі новыя напады на хрысьціянаў у Іраку


Ключавое падразьдзяленьне “Аль-Кайды” ў Іраку – групоўка “Ісламская дзяржава Ірак” – прыстрашыла новымі нападамі на пасьлядоўнікаў хрысьціянства. Заява зьявілася ў аўторак позна ўвечары праз два дні пасьля захопу закладнікаў у каталіцкай царкве ў Багдадзе і гібелі 58 чалавек. Ваеўнікі патрабавалі вызваленьня некалькіх жанчын, якіх, паводле іх слоў, трымаюць у Эгіпце за пераход у іслам.

У аўторак у Багдадзе ў выніку сэрыі выбухаў і абстрэлаў загінулі больш за 60 чалавек, звыш за 200 параненыя.
XS
SM
MD
LG