Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сынгапурскі суд абвінаваціў брытанскага пісьменьніка ў абразе правасудзьдзя


Высокі суд Сынгапуру прызнаў вінаватым 76-гадовага брытанскага пісьменьніка Алана Шэдрэйка ў абразе сынгапурскай сыстэмы правасудзьдзя. Пісьменьніку пагражае турэмнае зьняволеньне і штраф.

Шэдрэйк быў затрыманы сынгапурскімі ўладамі сёлета ў ліпені. Прадстаўнікі генэральнага пракурора заявілі, што ў кнізе брытанца “Аднойчы весялун-кат – сынгапурскае правасудзьдзе на лаве падсудных” (Once a Jolly Hangman - Singapore Justice in the Dock) ставіцца пад сумнеў аб’ектыўнасьць і незалежнасьць судовай сыстэмы Сынгапуру.

Кніга Шэдрэйка ўключае ў сябе інтэрвію з адстаўным галоўным катам сынгапурскай турмы, а таксама запісы гутарак з мясцовымі праваабаронцамі, адвакатамі і былымі паліцэйскімі.
XS
SM
MD
LG