Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік іранскага МЗС наведае Грузію


Міністар замежных спраў Ірану Манучэхр Матакі наведае сёньня Грузію з двухдзенным афіцыйным візытам. Як паведамілі ў грузінскім міністэрстве замежных спраў, у рамках візыту кіраўнік іранскага замежнапалітычнага ведамства правядзе сустрэчы з прэм'ер-міністрам і кіраўніком МЗС Грузіі. Таксама будзе падпісанае пагадненьне аб бязьвізавых зносінах паміж краінамі.

Акрамя Тбілісі Манучэхр Матакі наведае Батумі, дзе возьме ўдзел у адкрыцьці генэральнага консульства.
XS
SM
MD
LG